Інфармацыя аб дысконтнай праграме
У краме «SL Market» уведзеная сістэма заахвочвання для нашых лепшых кліентаў — дысконтныя карты з правам на набыццё тавараў са зніжкаю.
Згодна з правіламі, фірменную карту (са зніжкаю у 3% ад сумы наступных пакупак) атрымлівае кожны, хто здзейсніў пакупку на суму 150 000 рублёў.
Існуюць дысконтныя карты «SL Market» наступных тыпаў:
— «Respect» — дзейнічае «па-змаўчанню» для ўсіх уладальнікаў дысконтных карт і дае права на зніжку 3 %.
— «Silver» — дзейнічае пры здзяйсненні пакупак на суму ў 300 000 руб. за бягучы каляндарны месяц і дае права на зніжку 4 %.
— «Gold» — дзейнічае пры здзяйсненні пакупак на суму 600 000 руб. за бягучы каляндарны месяц і дае права на зніжку 4,5 %.
— «Platinum» — дзейнічае пры здзяйсненні пакупак на суму ў 900 000 руб. за бягучы каляндарны месяц і дае права на зніжку 5 %.
Карта пачынае дзейнічаць на наступны дзень, пасля назапашвання дастатковай сумы пакупак і дзейнічае да канца наступнага каляндарнага месяца.

