Аб краме
У наш час для поспеху прадуктовай крамы ўжо недастаткова напоўніць яе найноўшым гандлёвым абсталяваннем. Каманда «SL Market» упэўнена, што вартая крама — гэта не толькі навамодны антураж. Гэта і асаблівая прыцягальная атмасфера, і абсалютна унікальная планіроўка прасторы, распрацаваная з улікам пакупніцкіх пажаданняў. І, канечне ж, душа…
За шэсць гадоў працы з невялічкай прадуктовай крамы з трымя аддзеламі «SL Market» пераўтварыўся ў сучасны супермаркет са сваёй уласнай кулінарыяй і 6-цю разліковымі кропкамі. Прынцыпы эрганамічнай арганізацыі прасторы былі выкарыстаныя пры размяшчэнні пад дахам «SL Market» шэрагу дадатковых секцыяў:
— пункта абмену валюты;
— банкамата;
— аптэкі;
— газетнага кіёска;
— кветкавага латка.
Збалансаваны асартымент прадуктаў і слушнае іх расмеркаванне на паліцах (мерчэндайзін) дапамагае нашаму пакупніку з”арыентавацца ў вялізнай колькасці прапанаваных брэндаў. Паказальна, што самыя дарагія тавары знаходзяцца у «SL Market» у рэжыме свабоднага доступу. Высокакваліфікаваны персанал адкажа на ўсялякае пытанне кліента, а пры жаданні і параіць, якой марцы тавару аддаць перавагу ў тым ці іншым выпадку.
Штотыднёвыя дэгустацыі прадуктаў фармуюць дэмакратычную атмасферу супермаркета, пастаянным кліентам якога дарыцца фірмовая дысконтная карта «SL Market» з правам набыцця тавараў са скідкаю. Пастаянным пашырэннем лінейкі прадуктаў, увядзеннем новых аддзелаў і секцый мы вызначаем нашыя асноўныя абавязацельствы перад пакупніком — максімальна хутка напоўніць спажывецкі кошык пры мінімальна затрачаным часе, зрабіць працэс набыцця пакупак прыемным і камфортным, а таксама дапоўніць яго прафесійным сервісам і аблямаваць станоўчымі эмоцыямі.

